З 14 лютага па 20 красавіка ў Бялынічах пройдзе традыцыйны чацвёрты рэгіянальны фестываль “Залатая мелодыя”. Ён будзе складацца з шасці тураў. Як чакаецца, таленты з Бялыніцкага, Шклоўскага, Бярэзінскага, Крупскага, Талочынскага раёнаў прадэманструюць свае творчыя здольнасці.