49 вышэйшых навучальных устаноў краіны, сярод іх і Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, прымалі ўдзел у рэспубліканскай выстаўцы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці. Яна праходзіла ў сталіцы, у павільёне “Белэкспа”. Экспазіцыя БДСГА адзначана дыпломам першай ступені.