У прыватным унітарным прадпрыемстве “Аўтадопмотарс”, якое размешчана ўсяго ў паўтары сотні метраў ад шашы “Мінск-Магілёў” пры ўездзе ў г.п. Бялынічы з боку сталіцы, рамантаваць свайго чатырохколавага сябра – справа надзейная. Прасторная, адмыслова пабудаваная, майстэрня на некалькі рамонтных месцаў абсталявана не толькі глядзельнай нішай, але і электрападымальнікамі, прыборамі дыягностыкі.