Яшчэ ў сярэдзіне мінулага года, калі Бялыніцкі райвыканкам прымаў рашэнне аб рэгістрацыі таварыства з абмежаванай адказнасцю “БелДІДан”, цяжка нават было ўявіць, што на месцы паўразбуранага будынка, у якім калісьці размяшчалася мыйка машын былога аб’яднання “Райсельгасхімія”, пачне дзейнічаць прыватнае прадпрыемства па вырабе поліэтыленавых упаковачных пакетаў для самых розных відаў харчовай прадукцыі.