У Асіповіцкім раённым Цэнтры культуры прайшло ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 15-годдзю яднання народаў Беларусі і Расіі. У фэсце, куды былі запрошаны прадстаўнікі працоўных калектываў грамадскіх арганізацый, прыняла ўдзел і дэлегацыя з Браншчыны — рэгіёна саюзнай дзяржавы, з якім Магілёўская вобласць актыўна развівае эканамічныя і культурныя сувязі.