Як вядома, лячэнне хворых залежыць не толькі ад якасных лекаў, але і ад той абстаноўкі, якая створана вакол іх. Пацыентам тэрапеўтычнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы ў гэтым сэнсе пашанцавала: зараз ім давядзецца атрымліваць усе неабходныя медыцынскія працэдуры ў шыкоўных умовах. Пасля рамонту, які доўжыўся амаль што год, аддзяленне зноўку адчыніла свае дзверы.