Кожны чалавек, каб ўсвядоміць сваё месца ў жыцці, самавызначыцца, павінен адказаць на пытанне: хто ён і адкуль. Неабходна ведаць свае карані, гісторыю сваёй сям’і, свайго народу і, канешне, гісторыю роднага горада. Наконт таго, калі і як узнік Магілёў, адкуль пайшла назва горада, існуе некалькі версій. Самая вядомая і прыгожая з іх – старажытная легенда пра разбойніка Машэку.