Святкаванне дня святых апосталаў Пятра і Паўла прайшло ў аграгарадку Вішоў. Гэта мерапрыемства стала традыцыйным для яго жыхароў з таго часу, як у гонар cвятых 3 гады таму тут быў узведзены праваслаўны храм. Дарэчы, ён быў пабудаваны на сродкі калгаса “Радзіма” і па ініцыятыве старшыні гаспадаркі Аляксандра Лапацентава.