1 сакавіка ў жыцці жыхара в.Казулічы Кіраўскага раёна Ігната Габруся адбылася важная падзея —яму споўнілася 100 гадоў.
На свой лёс Ігнат Цімафеевіч не скардзіцца: як кажуць, усё ўдалося — і дом пабудаваў, і трох сыноў з дачкой выгадаваў, і сад пасадзіў. Зараз дзядуля мае 6 унукаў і столькі ж праўнукаў.