"Мы, пісьменнікі, нібыта прачынаемся", — сказаў пра свае ўражанні аб паездках у рэгіёны старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. У складзе дэлегацыі, якая прыбыла 10 лістапада ў Бялыніцкі раён, больш за 30 прадстаўнікоў Саюза пісьменнікаў: вядомыя літаратары, крытыкі, галоўныя рэдактары часопісаў.