Мсціслаўшчына багата на водныя угоддзі. Акрамя галоўных водных артэрый — рэк Віхры і Сажа, тут шмат і штучных вадаёмаў, у якіх ёсць нямала рыбы. Аб гэтым сведчыць і здымак, зроблены на возеры вёскі Барысаўка СВК “Мушына”. Удача, два шчупакі па 9 і 10 кілаграмаў, на гэты раз была даравана рыбаку з Крычава.