Культурнае супрацоўніцтва з Нідэрландамі наладжвае Лабжанскі школьны музей, што ў Клімавіцкім раёне. Багатай этнаграфічнай калекцыяй гісторыка-краязнаўчага музея «Гісторыя Лабжанскага краю», які размешчаны ў мясцовай школе, зацікавіўся гістарычны музей Амстэрдама.