Бялынічанка Аліна Кастрова заняла другое месца на Кубку Еўропы па кіданнях, які прайшоў у Барэ (Чарнагорыя). Дзяўчына выступала ў катэгорыі да 23 гадоў і адправіла молат на 67 метраў 87сантыметраў.
На першую прыступку п’едэсталу гонару паднялася румынка. Наша суайчынніца саступіла саперніцы 88 сантыметраў.
Усяго беларусы прывезлі з Чарнагорыі чатыры медалі: залаты, два срэбныя і бронзавы.