«М@rt.кантакт» заняў пачэснае месца ў шэрагу міжнародных тэатральных форумаў краіны. Такое меркаванне выказаў журналістам падчас размовы міністр культуры Беларусі Павел Латушка.
Па яго словах, няглядзячы на тое, што апошнім часам тэатральны рух інтэнсіўна развіваецца, з’яўляецца шэраг новых праектаў, папулярнасць фестывалю толькі расце, аб’ядноўваючы вакол сябе ўсё больш людзей.