“Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?..” Таго самага, з якім знаёмяцца старшакласнікі. Герой паэмы, знакаміты палясоўшчык, просты беларускі селянін. Задрамаў ён аднойчы — і здарылася незвычайная прыгода: трапіў Тарас на гару Парнас, да багоў. Чалавек з народа, зусім не ідэальны, а ў час фантастычнай сустрэчы з антычнымі багамі аказаўся, як кажуць, на вышыні.