Раённы конкурс «Клічаўскія зорачкі» збірае таленты. Прадэманстраваць свае здольнасці ў песні, заявіўшы пра сябе, можа кожны жадаючы.
Аднак перш чым трапіць у фінал творчых спаборніцтваў, моладзі ад 6 да 18 гадоў неабходна прайсці праз занальныя туры. Конкурэнцыя абяцае быць нежартоўнай, бо за прызавыя месцы маюць намер змагацца і прафесійныя салісты, вакальныя групы, выканаўцы аўтарскіх песень.