У кастрычніку ў краіне стартуе першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Пералік устаноў, дзе «рэпетыцыя» будзе праводзіцца па матэрыялах арганізатараў цэнтралізаванага тэсціравання, можна знайсці на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Апрацоўка бланкаў адказаў і падлік вынікаў будуць ажыццяўляцца таксама па тэхналогіях ЦТ.