Галоўны прыз чацвёртага фестывалю альтэрнатыўнага малабюджэтнага кіно Беларусі “КінаVarka” дастаўся клімавіцкаму рэжысёру Аляксандру Лапо. За кароткамятражны фільм “Вандроўнік не вернецца” таленавітага чалавека ўзнагародзілі грашовай прэміяй і партатыўнай відэакамерай.
Акрамя таго, кінастужка прызнана лепшай сярод дакументальных фільмаў, прадстаўленых на фестывалі.