Магілёўская вобласць 20 красавіка далучыцца да агульнарэспубліканскага суботніка. Мяркуецца, што ўдзел у ім прыме каля 400 тыс. чалавек. Пад час суботніка будзе працягнута навядзенне парадку на вуліцах, прыдамавых участках, тэрыторыях прадпрыемстваў.
Пасля працяглай зімы Магілёў выглядае не лепшым чынам, таму прыкласці намаганні па ўборцы неабходна будзе ўсім, хто выйдзе на суботнік.