Народная студыя вакалу «Дружбакі і сяброўкі», якая створана на базе Магілёўскага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, адзначыла 15 гадоў. Сёння гэта адна з лепшых кузняў юных талентаў у Магілёве. Яе выхаванцы неаднаразова прызнаваліся пераможцамі і прызёрамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.