Чвэрць стагоддзя таму, калі большая частка жыхароў Савецкага Саюза замірала перад тэлевізарамі ў час сеансаў Кашпіроўскага, «чысціла» ля экранаў ваду пад маўчанне Чумака, аб сабе заявіла і сельская знахарка Конюхава, якая лячыла хворых рукамі, калодзежнай вадой і глінай. Яе метадамі зацікавіліся вучоныя, а хворыя гадзінамі стаялі ў чэргах да яе.