Прафілактыка супраць чумы свіней закранула інтарэсы вяскоўцаў Мсціслаўскага раёна. Нагодай для камандзіроўкі ў гэты раён стаў зварот жыхароў аграгарадкоў Сялец і Падлужжа. Абуральныя парушэнні, пра якія паведамляў невядомы адрасант, існавалі, па яго словах, на адной са свінагадоўчых фермаў раёна. І гэта ў той час, калі ўсе навокал заклапочаны недапушчэннем распаўсюджвання афрыканскай чумы па свеце.