Міжрэгіянальнае мерапрыемства «Сустрэча пакаленняў», прысвечанае памяці спаленых мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны, адбылося ў Клічаве. У межах міжнароднага праекта «Павышэнне статусу выратаваных жыхароў спаленых беларускіх вёсак у 1941-1944 гадах нямецка-фашысцкімі захопнікамі» сустрэліся кіраўнікі грамадскіх фарміраванняў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, а таксама арганізатары.