На малую радзіму вядомага беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча ў Глушу прыехалі тыя, хто любіць і паважае беларускія традыцыі. Унікальнасць фестывалю «Глушанскі хутарок» у тым, што ладзіцца ён на энтузіязме тых, хто тут жыве і працуе. Адны вязуць на продаж ураджай агародніны-садавіны, іншыя — мясную прадукцыю, трэція едуць паспяваць і сябе паказаць.