Будзеце ў Краснапольскім раёне - абавязкова наведайце храм у гонар Дзмітрыя Растоўскага ў Выдранцы. Гэты помнік драўлянага дойлідства, пабудаваны без адзінага цвіка, сапраўды незвычайны, тут адчуваеш невымоўную лёгкасць і радасць. У яго намоленых сценах захоўваецца шмат цудадзейных ікон, у тым ліку і тая, што папярэдзіла аб чарнобыльскай катастрофе.