У апошнія некалькі гадоў мы актыўна працуем над праектам, прысвечаным сакральным ландшафтным аб’ектам нашай краіны. Пакуль што ў цэнтры ўвагі знаходзяцца святыя крыніцы, дрэвы і камяні. З вуснаў розных людзей неаднаразова даводзілася чуць пра незвычайны каменны комплекс, які знаходзіцца ў Бялыніцкім раёне.