Сёлета споўніўся год, як Бабруйскі гарвыканкам узначаліў Андрэй Каваленка. Людзі неаднойчы адзначалі, што твар горада змяніўся ў лепшы бок. Бабруйск стаў больш чыстым, прыгожым, утульным. А калі мэр сеў на веласіпед, каб разам з інвалідамі-калясачнікамі праінспектаваць стан гарадскіх дарог, у інтэрнэце разгарнулася цэлая палеміка на гэты конт.