За акном яшчэ толькі пачынае днець, а ў кабінеце старшыні ўжо раздаецца тэлефонны званок. «Аляксандр Віктаравіч, прыміце меры, святла няма, — просіць мужчынскі голас. — Растлумачце нашым энергетыкам, што не трэба так рана адключаць ліхтары. Гэта ж вельмі ажыўленае месца. Людзі ў поцемках ідуць, потым скардзіцца будуць…»