Ведаеце, чым сёння забаўляюць гасцей на вяселлях? Навуковымі доследамі! Не здзіўляйцеся, у моладзі гэта цяпер вельмі модна. Нядаўна сама была сведкай аднаго такога шоу. Гасцям прапаноўвалі забіваць цвікі насычанымі вадкім азотам бананамі, каштаваць прыпраўленыя ім жа кукурузныя палачкі, разбіваць акунутыя ў хімічны раствор ружы. Надзвычай эфектнае відовішча.