Музей партызанскай славы створаны ў Градзянке ў 1995 годзе, але збор матэрыялаў пра партызанскі рух у Асіповіцкім раёне пачаўся значна раней. Тут зараз працуе гурток «Музейная справа» АРЦТіК, якім кіруе Алена Сергіевіч. Яго ўдзельнікі з цікавасцю займаюцца вывучэннем гісторыі партызанскага руху на нашай зямлі, свята ўшаноўваюць імёны тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць. У асноўным фондзе каля 200 экспанатаў.