У Хоцімску ствараюць п’есы, на якіх заўсёды аншлаг. Аматарскім тэатрам, ды яшчэ з глыбінкі, цяжка цягацца з прафесійнымі. Няхітрыя дэкарацыі, касцюмы і афішы тут робяць сваімі рукамі. Адкуль жа на ўсё гэта ўзяць грошы? Але ёсць выключэнні, калі насельніцтва не трэба прымушаць хадзіць на спектаклі ў раённы Цэнтр культуры. Яны самі загадзя купляюць туды квіткі. Цікава ж паглядзець, што там мясцовыя артысты зноў прыдумалі!