У Круглянскім раёне на месцы пустуючых дамоў будуюць шыкоўныя зоны адпачынку. Уразіцца сапраўды было чым. Дагледжаныя дарожкі, акуратненькія дамкі, выгнутыя масткі, статуі… На прычале дрэмле фрэгат… Нават не верыцца, што яшчэ два гады таму на гэтым месцы рос хмызняк і стаялі пустуючыя дамы.