Гэты храм, нібы змардаваны пакутнік, глядзіць на свет пустымі вачніцамі. Ран на ім безліч, са сцен абсыпалася тынкоўка, пагніло скляпенне, няма падлогі. Ён, як і тысячы яго сабратаў па ўсёй постсавецкай прасторы, стаў ахвярай той сістэмы. У адных захоўвалі збожжа, з іншых рабілі клубы, а ў сідаравіцкім усталявалі млын. Ад вібрацыі, кажуць, трэсліся сцены. Але ж яны вытрымалі.