Вёска Веснава Глускага раёна, што на Магілёўшчыне, сёння больш вядомая тым, што за кіламетр ад яе знаходзіцца дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічных адхіленняў. У гэтай некалі вялікай вёсцы была васьмігадовая школа, у якой вучыўся і я. Мы ведалі ўсіх жыхароў Веснава. Але пра чалавека, які тут нарадзіўся і пра якога пойдзе гаворка, у тыя гады я нічога не чуў.