У абласным конкурсе прафмайстэрства сярод паштальёнаў і аператараў сувязі, які прайшоў у Магілёве, прымалі ўдзел найлепшыя з найлепшых у сваёй справе — пераможцы раённых конкурсаў. Сучасныя «печкіны» спрэс адны жанчыны. Мужчыны таксама ёсць у гэтай прафесіі, але іх адзінкі. Бабруйчанка Наталля Краўчанка, напрыклад, разносіць пошту ужо 9 гадоў. Абслугоўвае раён Заходні, дзе шмат моладзі.