Гаворачы пра багацце гісторыі нашай краіны, жартуюць: «Дзе ні станеш, абавязкова трапіш у гістарычнае месца». Але ў большасці выпадкаў падарожжы па знакавых месцах суправаджаюцца словамі: «Тут было… А там некалі стаяла…» Час не шкадуе ні пабудоў, ні мясцін, ні людзей… Але застаюцца маўклівыя сведкі — велізарныя дрэвы.