Фарэль для Беларусі ўжо не экзотыка. Сёння на прылаўках крам яна ёсць у любым выглядзе — свежая, замарожаная, салёная, ахалоджаная. І не нейкая там расійская або нарвежская, а свая — беларуская. Фарэлевая «дзяржава», як жартам называюць фарэлевую гаспадарку «Лахва», што ў Быхаўскім раёне, працуе ўжо на поўную магутнасць — выдае 300 тон смачнага карыснага прадукту ў год.