У Слаўгарадзе сур’ёзна заняліся распрацоўкай турыстычных паслуг. Як адзін з варыянтаў, вырашылі стварыць водны маршрут на байдарках па маляўнічых месцах раёна. Першапраходцы бяруць курс са старадаўняй вёскі Улукі, вядомай сваёй двухсотгадовай лістоўніцай, і па рацэ Проня сплаўляюцца да Слаўгарада.