Калісьці на тэрыторыі Каменналаўскага сельсавета існаваў калгас «Зара». Гаспадаркі ўжо няма, але зямля па-ранейшаму дагледжана, на фермах гадуецца жывёла, з пастаўкамі мяса і малака праблем ніякіх. Ды і вёскі не выглядаюць кінутымі. Наадварот. Дзяцей столькі, што жыхары выходзяць самастойна будаваць гульнявыя пляцоўкі для іх. І робяць гэта з добрым настроем і крэатывам.