Летась у Магілёўскай вобласці была зацверджана праграма, якая павінна даць дадатковы імпульс развіццю эканамічнага патэнцыялу сямі паўднёва-ўсходніх раёнаў вобласці. Указам №235 для гэтага прадугледжаны сур'ёзныя льготы і прэферэнцыі, якія прывабныя для бізнесу і цікавыя для насельніцтва. Праграма будзе спрыяць стварэнню новых працоўных месцаў, будаўніцтву жылля, адным словам - росквіту.