Той, хто пражыў у Бялынічах трыццаць і больш гадоў свайго дарослага жыцця, памятае, якой папулярнасцю ў 1970 – 1980-я гады ў абедзенныя перапынкі карысталася гарадская сталоўка. Чэргі да раздатачнай і касы былі такія доўгія, што далёка не кожны паспяваў укласціся з абедам у вызначаную гадзіну свайго законнага гадзіннага адпачынку.