«Звязда» працягвае друкаваць матэрыялы ў падтрымку адкрыцця музея Алеся Адамовіча. І зараз, відавочна, трэба больш увагі ўдзяляць таму, як асвойваюцца грошы, што паступілі на спецыяльна створаны рахунак, якія прадпрымаюцца дзеянні для стварэння музея. Не выключана, што гэты вопыт таксама будзе карысным. У Беларусі шмат населеных пунктаў, дзе нарадзіліся выдатныя асобы.