Гэта тэма ўжо трэці месяц абмяркоўваецца ў інтэрнэце. Нагодай стаў электронны ліст мінчанкі ў Мсціслаўскі райвыканкам, якая прапанавала перанесці драўляную хату музея з Малой Багацькаўкі ў горад. Гэта, на яе погляд, дапаможа як мага большай колькасці людзей далучыцца да творчасці вядомага беларускага пісьменніка. Прапанова была вынесена на грамадскае абмеркаванне і выклікала буру эмоцый. Адны за тое, каб гістарычны Мсціслаў, дзе і так ёсць паглядзець шмат чаго каштоўнага і ўражлівага, прыдбаў сабе яшчэ і літаратурны музей.