Не паспеў яшчэ выйсці указ № 485, як інтэрнет-суполка абвясціла яго жорсткім і несправядлівым да аматараў металапошуку. На самой справе закон у нас не жорсткі, а проста прыведзены ў адпаведнасць з еўрапейскімі нарматывамі. Жорсткае да вандалаў заканадаўства, напрыклад у Ізраілі, дзе за вольныя раскопкі адразу прадугледжваюцца тэрміны зняволення ад 5 гадоў.