«Пасля» ў нашым Чэрыкаўскім раёне ў зону першачарговага адсялення было аднесена больш за 30 вёсак — Бакунавічы, Каменка, Малінаўка, Чудзяны... У зоне наступнага апынуліся Рэчыца, Дубраўка, Зоры, Зябень... І мой Вепрын — адна з найбуйнейшых і найпрыгажэйшых вёсак. Яна знаходзілася ў 10 кіламетрах ад сумна вядомых Чудзян, дзе быў зафіксаваны найвышэйшы ў рэспубліцы ўзровень радыяцыйнай забруджанасці.