Аляксандра Плехава - адна з тых, хто прымаў удзел у стварэнні гэтай алеі. Сёння яна ўзначальвае ў Слаўгарадскім раёне Васькавіцкі сельсавет, а 30 гадоў таму зусім яшчэ маладой дзяўчынай выконвала тут абавязкі сакратара. І добра памятае той чорны красавік, калі радыеактыўнае воблака накрыла родныя мясціны.