Летам многія мараць пра тое, каб з'ездзіць куды-небудзь за межы Бацькаўшчыны, убачыць, чым жывуць іншыя краіны, дакрануцца да незнаёмых культур. Але ў той жа час і Беларусь здольная здзівіць арыгінальнымі турыстычнымі маршрутамі. Сакавітае, маляўнічае Палессе, багатая на архітэктурную спадчыну Гарадзеншчына, край мастакоў і іх музаў - Віцебшчына...