Дакладней гэта зрабіла яе маці Алена Вепрынцава, калі збіралася ў лес у грыбы. Адышла ўсяго на 20 метраў ад сваёй дачы ў Палыкавічах і ўбачыла пад заваленымі ад нядаўняга бурану клёнамі перакапаную пляцоўку. Проста на паверхні ляжалі бітая чырвоная цэгла, рэшткі посуду і старадаўняй кафлі з надпісам «1852 год». Было відаць, што на гэтым месцы добра папрацавалі чорныя капальнікі.