Усім знаёмы стэрэатып: на вёсцы п'юць, таму што няма работы, а не працуюць, таму што п'юць. Але ж гарэлка праблему, як вядома, не вырашае, а толькі пагаршае. Гэта і злачынствы, і сямейныя канфлікты, і кінутыя дзеці, і недагледжаныя хаты. Але наколькі можа быць эфектыўнай барацьба супраць таго, ад чаго па добрай волі мала хто адказваецца?