Летась у Магілёўскай вобласці была зацверджана праграма, якая павінна даць дадатковы імпульс развіццю эканамічнага патэнцыялу сямі паўднёва-ўсходніх раёнаў вобласці. Указам №235 для гэтага прадугледжаны сур'ёзныя льготы і прэферэнцыі, прывабныя для бізнесу і цікавыя для насельніцтва. Праграма будзе заклікаць спрыяць стварэнню новых працоўных месцаў, будаўніцтву жылля, адным словам — росквіту. У рамках праекта «Паўднёвы Усход» «Звязда» працягвае расказваць, чым сёння дыхаюць гэтыя раёны і наколькі яны могуць быць цікавыя патэнцыйным інвестарам. Мы пабывалі ў Чэрыкаўскім, Слаўгарадскім, Краснапольскім, Клімавіцкім і Хоцімскім раёнах.